Сустрэліся ветэраны
У Гродна па традыцыi на святкаванне Дня Перамогi прыехалi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны з розных гарадоў i вёсак Беларусi, Расii, Украiны i Польшчы. Усе яны прымалi ўдзел у абарончых баях чэрвеня 1941 года супраць фашысцкай агрэсii.
8 мая госцi сустракалiся з гродзенскiмi школьнiкамi, бралi ўдзел ва ўрачыстым сходзе. 9 мая ветэраны пройдуць па вулiцах горада, пабываюць на мiтынгу-рэквiеме ля братняй магiлы.
10 мая дэлегацыя ветэранаў-удзельнiкаў першых баёў выязджае з Гродна на Беласточчыну. На працягу двух дзён запланаваны сустрэчы з прадстаўнiкамi мясцовых уладаў i былымi франтавiкамi ў Беластоку, Бельску Падляскiм, Гайнаўцы.
Мiхаiл ВАСIЛЕВIЧ
|