Ваўкавыск
Зніклых не забываюць
У Ваўкавыску 7 мая з 17 да 18 актывiсты АГП ладзiлi акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей», прымеркаваны да чарговай гадавiны знiкнення Юрыя Захаранкi.
Акцыя адбылася побач з мiнi рынкам у мiкрараёне Сонечны. У ёй ўзялi удзел каля 10 чалавек. Яны трымалi ў руках партрэты бясследна згiнуўшых Ю.Захаранкi, Ганчара, Красоўскага i З.Завадскага i былi апрануты ў кашулькi з выявамi згiнуўшых людзей. Акцыя прайшла на дзiва спакойна, нiкога не затрымоўвалi i не перашкаджалi.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|