Свята з Ірынай
Урачыста адзначылi чарговую гадавiну вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у Ваўкавыскiм раёне.
У сярэдняй школе нумар 2 гарадскога пасёлка Рось быў арганiзаваны фестываль патрыятычнай песнi, у якiм бралi ўдзел амаль усе класы. Непасрэдна ў дзень свята школьнiкi неслi вахту каля помнiка воiнам-вызвалiцелям. Як заўсёды ў гэты дзень, прайшлi масавыя гуляннi ў маляўнiчых месцах Ваўкавыскага раёна. Самым яркiм сюрпрызам для жыхароў Росi стала выступленне беларускай поп-зоркi Iрыны Дарафеевай. Яна падаравала свае новыя песнi i добры настрой, а ўсе прысутныя вiталi Iрыну шчырымi апладысментамi.
Вольга КУХТА
|