Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Так «шануюцца» славутасцІ

У Баранавiчах не будзе гiмназii iмя Iгната Дамейкi – гарадскiя ўлады забаранiлi прысвоiць iмя беларускага навукоўца навучальнай установе гораду. З прапановай назваць адну з гiмназiяў iмем Дамейкi выступiла мясцовае аддзяленне Таварыства беларускай мовы. У сваiм адказе чыноўнiкi спасылаюцца на тое, што ў горадзе iснуе толькi 7 беларускiх класаў, а таму iснаванне гiмназii з iмем Дамейкi немэтазгоднае.

Перакананы, што баранавiцкiм чыноўнiкам добра вядома, што I.Дамейка праславiў Беларусь далёка за яе межамi. Вядомы беларускi географ i геолаг, якi нарадзiўся ў Карэлiцкiм раёне нашай вобласцi, быў адным з першых даследчыкаў Чылi. У сталiцы Чылi яму паставiлi помнiк i шануюць як нацыянальнага героя. Гэты год ЮНЕСКА быў аб’яўлены годам I.Дамейкi. А ягоныя землякi – баранавiцкiя чыноўнiкi, лiчаць немэтазгодным прысвоiць ягонае iмя адной з школак горада. Прычым, звярнiце ўвагу – па якiх матывах. Што ж, застаецца параiць баранавiцкiм чыноўнiкам назваць школу iмем Пятра I, альбо Iвана Жахлiвага. Напэўна, гэта будзе адпавядаць сучаснаму стану рэчаў.

А калi сур’ёзна – да чаго мы людзi дажылiся?

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад