Баскетбол
Чэмпіёны ў шосты раз
Баскетбалiсты «Гродна-93» у спрэчцы з гамяльчанамi пацьвердзiлi званне мацнейшых у краiне.
Першы фiнальны матч дома, у зале спорткомплекса «Вiкторыя» гродзенцы выйгралi ў «Спартака-Кандытара» з велiзарнай перавагай. Таму гульнi на выяздзе здавалiся ўжо пустой фармальнасцю. Зрэшты, так i атрымалася. Першая гульня з гамяльчанамi завяршылася з лiкам 85:68, а паўторная – 90:81. Такiм чынам, клуб «Гродна-93», якi ўзначальвае Аляксандр Барысаў, ужо ў шосты раз стаў чэмпiёнам Беларусi. Цяпер бы гродзенцам яшчэ i больш-менш важкiх поспехаў на мiжнародным узроўнi!
Петр ЮРЭВIЧ
|