Паводле дадзеных Мiнiстэрства замежных справаў Лiтвы, рыхтуючыся да ўступлення ў Еўрасаюз, Лiтва збiраецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Шэнгенскай дамовы, скасаваць вiзавыя iльготы для некаторых катэгорыяў грамадзянаў Беларусi з 1 студзеня 2003 году.
Консульства ў Гродне больш за ўсё неабходна беларусам, якiя жывуць на мяжы з Лiтвой. Менавiта яны перш за ўсё адчуюць змены вiзавага рэжыму. Нагадаем, што да гэтага часу ўсiх грамадзянаў Беларусi абслугоўваў консульскi аддзел амбасады Лiтвы ў Мiнску. Пастанову аб адкрыццi лiтоўскага консульства ў Гродне Беларусь прыняла пасля кансультацыяў у Вiльнi 8 красавiка прадстаўнiкоў МЗС дзьвюх краiн.
Паводле словаў дырэктара консульскага дэпартамэнту МЗС Лiтвы Гедымiнаса Шяўдвiцiса, адкрыццё консульства зацягваецца, нягледзячы на тое, што яго праца дапамагла б змягчыць наступствы змен вiзавага рэжыму напярэдаднi ўступлення Лiтвы ў Еўрасаюз i NАТO. Лiтва плануе выдаваць жыхарам памежных раёнаў i перавозчыкам iльготныя шматразовыя вiзы. Акрамя таго, Лiтва будзе дабiвацца, каб такiя ж iльготы ўвяла i Беларусь.
Мiхась ВАСIЛЕВIЧ