Незвычайная знаходка побач з Каложай
Гэты велiзарны камень, якi вы бачыце на здымку, быў выпадкова знойдзены побач з Каложскай царквой.
Побач з царквой вядуцца работы па добраўпарадкаванню тэрыторыi. Рабочыя, якiя клалi дарожную плiтку, нечакана для сябе сутыкнулiся з камнем, якi хацелi прыбраць. Але калi яны пачалi яго выкопваць, то аказалася, што гэта сапраўдны валун. Цяпер слова за навукоўцамi, якiя павiнны патлумачыць як патрапiў гэты вялiзны камень да Каложы, што ён можа азначаць i цi мае ён нейкую пэўную гiстарычную каштоўнасць. Магчыма, гэта той самы валун, аб якiм у сваёй кнiзе пра Гродна пiсаў Яўстафiй Арлоўскi i ўзгадваў, што напачатку ХХ стагоддзя гэты камень знаходзiўся побач з Каложай.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|