Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Канфлікты ў сферы абслугоўвання: цяпер таксі

У рэдакцыю «БI» па электроннай пошце прыйшоў лiст ад чытача, у якiм ён распавядае пра тое, як яго пакрыўдзiлi таксiсты. Пакуль мы спрабавалi высветлiць сiтуацыю, у рэдакцыю тэлефанавалi розныя людзi i таксама скардзiлiся на тое, што таксiсты патрабуюць непамерныя грошы за свае паслугi. Мы звярнулiся да спецыялiстаў таксапарка з тым, каб яны пракаментавалi сiтуацыю. Але найперш, лiст чытача.

Однажды ночью (10-15 минут первого) я сел в такси на пл. Советской, чтобы доехать домой (ул. Кабяка, Вишневец). Подобная услуга всегда стоила мне 2500-3000. Но счётчик почему-то стал показывать почти в два раза большую сумму . Водитель сказал, что это ночной тариф. Естественно, я отказался платить такие деньги, на что водитель заявил, что он, не выключая счётчик, едет в ближайший опорный пункт. Нервы на пределе. Я открываю дверь и отказываюсь её закрывать в надежде, что он не поедет с открытой. Поехал, ещё как. Обхватил меня за шею и повёз. По дороге на нас вырулила милицейская машина. Не так давно мне рассказывали, что бывает с теми, кто отказывается платить: милиция, обычно, на стороне таксиста и особо не разбирается. Видимо, мне повезло – машина была полна, места не оставалось, и сотрудники милиции решили нас выслушать. Мы объяснили ситуацию, и нам сказали, что надо платить по счётчику. На вопрос «а если бы он 10000 насчитал?» ответили, что надо было бы платить 10000. Я потребовал связаться с оператором и узнать, сколько стоит этот маршрут. Мне отказали. Понимаю, что спорить бесполезно, а ночь хочется провести дома. Достаю 5 баксов. Конечно, при сотрудниках никаких валютных операций быть не может. Водитель забирает мои 2500 и клянётся, что я не сяду больше ни в одно такси. Я запомнил номер такси и дома позвонил в таксопарк, но там мне сказали, что это их не касается.

Меня терзает мысль, что я был где-то неправ. Но где? Возможно, в таксопарке свои расценки, тогда я был обязан заплатить по счётчику. С другой стороны, если у них разные тарифы днём и ночью, то счётчик легко перепрограммируется. Где гарантия, что он не «взвешивал» лишнего за каждый километр?

Вывод я сделал один: водитель был прав, по крайней мере, в одном – никогда больше не сяду в машину таксопарка.

Может, ваши корреспонденты прояснят эту ситуацию?

С уважением, Виктор.

«БI» за тлумачэннямi звярнулася да дырэктара таксапарка №1 Алега Уладзiмiравiча Бойкi. Ён разам са сваiм намеснiкам Андрэем Мiхайлавiчам Хiлько ласкава пагадзiлiся пракаментаваць склаўшуюся сiтуацыю.

Справа ў тым, што ў таксапарку таксi, як такiх, няма. Вадзiцелi могуць браць машыну (маркi «Волга») ў таксапарку ў арэнду або працаваць на сваёй машыне, падпiсаўшы дамову толькi на выкарыстанне сродкаў сувязi, што належаць таксапарку (г. зн. iх можна выклiкаць праз дыспетчара парка). Але ў любым выпадку яны рэгiструюцца ў падатковай iнспекцыi i гарвыканкаме як прыватныя прадпрымальнiкi. Фактычна з таксапаркам iх звязваюць толькi арэндаваныя iмi «сродкi вытворчасцi».

Аднак, нягледзячы на гэта, тарыф на паслугi таксi вызначаецца Мiнтрансам, i завысiць яго таксiст не мае права нi ў якiм выпадку. Пастановай Мiнiстэрства транспарту i камунiкацыi №4 ад 26 лютага 2002 года ўсталяваны максiмальны тарыф за 1 кiламетр у памеры 450 рублёў (плюс 450 рублёў за пасадку), прычым, незалежна ад часу сутак. Да таго ж у машыне абавязкова павiнен быць таксометр. Па дамоўленасцi з пасажырам кошт паслугi можа быць знiжаны, але нi ў якiм разе не завышаны. Таксiст мае права ўзяць прыблiзную плату за праезд папярэдне, яшчэ перад паездкай (што, дарэчы, дае магчымасць адразу даведацца аб кошце паслугi i пазбегнуць потым непрыемных iнцыдэнтаў). Але канчатковы разлiк усё роўна праводзiцца на месцы, на аснове паказанняў таксометра.

Перапраграмаваць лiчыльнiк самастойна вадзiцель не можа i не мае права. Па-першае, там стаяць пломбы. Па-другое, нават калi ён знойдзе магчымасць зрабiць гэта, у выпадку выкрыцця яму пагражаюць вельмi сур’ёзныя наступствы.

Калi вы заўважылi парушэннi ў працы таксiста або ўзнiк канфлiкт, трэба звярнуцца з афiцыйным лiстом да дырэктара таксапарка, натуральна, указаўшы прозвiшча шафёра альбо нумар яго машыны. Дырэктар зробiць усё магчымае, каб вырашыць сiтуацыю (калi ў гэтага вадзiцеля сапраўды падпiсана дамова з таксапаркам). Вiнаватага вадзiцеля дырэктар прынамсi выклiча на размову i папярэдзiць, што ў выпадку далейшых дзеянняў, якiя шкодзяць iмiджу таксапарка, дамова з iм можа быць скасавана. У выпадку паўторных скаргаў на вадзiцеля так хутчэй за ўсё i будзе зроблена. Праўда, як зазначыў сп. Бойка А. У., чамусьцi рэдка хто з пакрыўджаных iдзе на гэта.

Можна пайсцi яшчэ далей i звярнуцца ў падатковую iнспекцыю цi гарвыканкам. Тады вiнаватаму ўвогуле мала не будзе: пры неаднаразовых скаргах яго могуць нават пазбавiць лiцэнзii.

Людмiла ЯКШУК

Назад