i абследавання як мага большай колькасцi людзей у еўрапейскiх краiнах кожны год 13 траўня адзначаецца так званы «Еўрапейскi дзень меляномы». Ён усталяваны спэцыяльна напярэдаднi сезону адпачынкаў, i ў гэты дзень грамадзяне еўрапейскiх краiнаў могуць бясплатна наведаць дзерматолага i пракансультавацца наконт пiгментных плямаў на скуры, а таксама атрымаць кансультацыi па пэўных тэлефонных нумарах.
Напярэдаднi летнiх адпачынкаў i загару на берагах беларускiх азёраў i рэчак шэраг карысных парадаў чытачам вырашылi даць i мы. Найперш кожны павiнен ведаць наступныя рэчы:
* Iнтэнсiўнасць ультрафiялетавых промняў сонца тым большая, чым вышэй вы знаходзiцеся над узроўнем мора. Яна ўзрастае па 4 працэнты на кожныя 300 метраў вышынi.
* Калi надвор’е воблачнае, iнтэнсiўнасць ультрафiялету толькi на 20-30% меншая, чым у яснае надвор’е. Таму, напрыклад, iнтэнсiўнасць сонечных промняў у 12 гадзiн дня пры памяркоўна воблачным небе большая, чым пад ясным небам у 15 гадзiн дня.
* Нават калi вы знаходзiцеся ў ценю, вы зазнаяце ўздзеянне адбiтага сонечнага ўльтрафiялету. Напрыклад, пясок адбiвае ад 5% да 20% сонечных промняў, трава – да 4%, марская вада – да 20%, а снег – ад 30 да 80%.
* Уздзеянне сонечных промняў узмацняецца з-за дотыку некаторых раслiнаў, напрыклад, пятрушкi, ад ужывання жаночых i мужчынскiх духоў i адэкалонаў, а таксама некаторых лекаў, напрыклад, сульфамiдных прэпаратаў цi дыўрэтыкаў.
* Купанне, паценне i механiчнае нацiранне, напрыклад, расцiранне ручнiком, уздзеянне сонечных промняў змяншае.
Навукоўцы i медыкi звяртаюць увагу на тое, што так званыя ультрафiялетавыя фiльтры, якiя змяшчаюць у сабе крэмы для загару, вельмi добра абараняюць цела. Яны абараняюць скуру ад апёкаў, прадухiляюць утварэнне свабодных радыкалаў, высушэнне скуры i наступнае ўтварэнне ракавых пухлiнаў.
Выбiраць ахоўны сродак трэба з увагай на iнтэнсiўнасць сонечных промняў, на тып вашай скуры i на даўжыню вашага знаходжання пад сонцам. Для нармальнага дарослага чалавека, без праблемаў са скурай, фiльтар у крэме для загару павiнен мець парадкавыя лiчбы ад 10 да 20. Па меры загару велiчыню так званага ахоўнага фактару крэму можна змяншаць, паколькi з загарам актывуюцца ўласныя абарончыя сродкi арганiзму. З iншага боку, трэба памятаць, што нават моцная пiгментацыя ў вынiку загару не з’яўляецца дастаткова добрай абаронай ад сонечнага апраменьвання. Дастаткова вялiкая колькасць крэму павiнна быць раўнамерна размазаная, а нацiранне крэмам трэба паўтараць праз кожныя дзьве гадзiны знаходжання пад сонцам.
Для таго, каб вашая скура была як найдаўжэй здаровая i прыгожая, вы павiнны датрымлiваць наступныя правiлы:
* Малодшых за 3 гады дзяцей не трэба падстаўляць пад адкрытыя сонечныя промнi.
* Пазбягайце знаходжання пад сонцам памiж 11 i 16 гадзiнамi ў пару ад пачатку траўня да канца жнiўня без якаснай аховы скуры, вачэй i вуснаў.
* Насiце капелюшы, брылi, сонечныя акуляры, мажце вусны памадай з сонечным фiльтрам.
* Не забывайцеся часта пiць.
* Не загарайце пасля выкарыстання касметыкi або некаторых лекаў (аб гэтым трэба параiцца з лекарам).
* Людзi з праблемамi скуры, такiмi, напрыклад, як пiгментацыя, свежыя язвы, сонечная алергiя, стан пасля выдалення пухлiны скуры або са шматлiкiмi пiгментнымi радзiмкамi, павiнны былi б наконт загару параiцца з лекарам або проста загару пазбягаць.
А зараз некалькi парадаў амерыканскай медыцынскай арганiзацыi RealAge, як жыць доўга i захаваць да старасцi добрае здароўе.
Па-першае. Калi вы не аматар рыбных страваў, дадавайце да свайго штодзённага меню троху рыбiнага тлушчу. Гэта дапаможа вам палепшыць стан сваёй сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. Даследаваннi паказваюць, што тыя, хто ўжывае 1 грам рыбiнага тлушчу кожны дзень, маюць на 45% меншую верагоднасць памерцi ад сардэчнага прыступу. Калi вы наважыцеся ўжываць рыбiн тлушч, парайцеся спачатку са сваiм лекарам, цi не маеце вы супрацьпаказанняў. RealAge сведчыць, што абязтлушчаная дыета i спажыванне ненасычаных тлушчаў можа зрабiць ваш рэальны бiялагiчны ўзрост на 6 год маладзей.
Па-другое. Некалькi праспяваных вамi песняў могуць быць цудоўным дадаткам да здаровага ладу жыцця. Вывучэнне ўдзельнiкаў харавых групаў паказвае, што песнi аказваюць станоўчы ўплыў на эмацыйны стан чалавека. Ну а калi грамадскiя формы вам не падабаюцца, спявайце або слухайце песнi ў душы або ў аўтамабiлi. RealAge сведчыць, што клопат аб эмацыйным стане можа зрабiць ваш рэальны бiялагiчны ўзрост аж на 16 год маладзей.
Па-трэцяе. Калi вы правiльна сядзеце ля вашага кампутара, гэта дапаможа вашаму пазваночнiкi менш старэць. Каб ваш пазваночнiк быў у норме, выкарыстоўвайце крэсла з падлакотнiкамi, клавiятуру размяшчайце нiжэй за ўзровень локцяў, а манiтор стаўце так, каб вы не нахiлялi галаву, калi глядзiце на яго. RealAge сведчыць, што рэгулярны клопат аб сваiм здароўi можа зрабiць ваш рэальны бiялагiчны ўзрост на 12 год маладзей.
I наогул. Калi ў вас ёсць магчымасць, часцей пiце апельсiнавы сок. Гэты сок – крынiца трох вельмi важных для арганiзму рэчываў: вiтамiну С, калiю i фолiевай кiслаты, якая змяншае рызыку хваробаў сэрца. У адным стакане апельсiнавага соку ўтрымлiваюцца 124 мiлiграмы вiтамiну С, 75 мiлiграмаў фолiевай кiслаты i 496 мiлiграмаў калiю. RealAge сведчыць, што атрыманне з ежай 1200 мiлiграмаў вiтамiну С у дзень можа зрабiць ваш рэальны бiялагiчны ўзрост больш чым на год маладзей.
В.АБЛАМЕЙКА