Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Буйніцкі выйграў суд

У мiнулым буйны гродзенскi бiзнэсмен i грамадскi дзеяч Станiслаў Буйнiцкi выйграў у Варшаўскiм судзе справу супраць польскай газеты «Trybuna», якая тры гады таму змясцiла артыкул з безпадстаўнымi абразамi на адрас спадара Буйнiцкага. Паводле словаў бiзнэсмена, менавiта гэты артыкул спавадаваў ягоны пераслед i вымушаны ад’езд з Беларусi.

Яшчэ на пачатку судовага працэсу прадстаўнiк газеты «Trybuna» Лех Влашчук запрапанаваў Станiславу Буйнiцкаму заключыць пагадненне, паводле якога газета змяшчае афiцыйнае абвяржэнне, а таксама выплочвае кампенсацыю за маральныя страты. У ситуацыi Станiслава Буйнiцкага гэта вельмi выгодна, аднак на пагадненне ён не пайшоў.

Як паведамiў Радыё Свабода Буйнiцкi: «Я б пайшоў на пагадненне, але да мяне патэлефанаваў адвакат газеты «Trybuna» i, здаецца, ад iмя гэтай газеты пагражаў, што калi я хачу спакойна жыць у Польшчы, то мушу пайсцi на пагадненне».

Прадстаўнiк газеты «Trybuna», адвакат Лех Влашчук, паведамiў Радыё Свабода, што нiколi такога не казаў. «Гэта, напэўна, памылка з прычыны дрэннага веданьня мовы. Я ў шоку ад таго, што пачуў» – заявiў Л.Влашчук.

Чатыры гады таму ў газеце «Trybuna» з’явiўся артыкул, у якiм польскае консульства ў Гродне абвiнавачвалася ў тым, што арэндуе памяшканнi ў чалавека, якога ў Беларусi шукаюць за даўгi, а той быццам бы хаваецца ад мiлiцыянтаў на тэрыторыi консульства. Гаворка iшла пра Станiслава Буйнiцкага, бо менавiта ён i ягоная фiрма былi ўласнiкамi будынкаў, дзе месцiлася польскае дыпламатычнае прадстаўнiцтва.

Паводле словаў спадара Буйнiцкага, беларускiя ўлады выкарысталi гэтую публiкацыю ў якасцi нагоды для пачатку ягонага пераследу. У вынiку каля двух гадоў таму бiзнэсмен быў вымушаны з’ехаць у Польшчу, дзе хутка атрымаў грамадзянства гэтай краiны.

«Праз гэты артыкул ў газеце «Trybuna» я згубiў усё», – сказаў у часе суду Станiслаў Буйнiцкi.

Па разглядзе справы Варшаўскi акруговы суд пастанавiў, што газета сапраўды закранула асабiсты гонар Станiслава Буйнiцкага, змясцiўшы артыкул з безпадстаўнымi абвiнавачваннямi. Газеце «Trybuna» прыйдзецца змясцiць абвяржэнне i выплацiць спадару Буйнiцкаму каля тысячы амерыканскiх даляраў у якасцi кампенсацыi маральных стратаў.

А.ДЗIКАВIЦКI, «Радыё Свабода»

Назад