Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Ліда

Смерць следчага

Трагiчнае здарэнне адбылося ў Лiдзе. На вулiцы Камунiстычнай вадзiцель-лiхач збiў на аўтамашыне старшага следчага Следчага камiтэта Мiнiстэрства ўнутраных спраў РБ Васiля Кашко. Ад траўм, якiя былi атрыманы пры гэтым, пацярпеўшы памёр.

Са шкадаваннем успрынялi смерць Васiля Кашко лiдчане: ён быў харошым чалавекам i лiчыўся адным з лепшых следчых у вобласцi. Да таго ж гэтая трагедыя адбылася напярэдаднi яго залатога юбiлею i вяселля сына.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад