Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

«Зялёны тэлефон» – 77-23-76

Гродзенскае абласное таварыства абароны правоў спажыўцоў пачало рэалiзацыю новага праекта пад назвай «Экалагiчны iнфармацыйны цэнтр «Зялёны тэлефон». Ён рэалiзуецца пры падтрымцы галандскай грамадскай арганiзацыi « Mileucontact Oost– Europa»

Журналiст Нiна Палуцкая, якая iнiцыявала гэты праект, распавядае, што «яго мэта – адказваць на пытаннi, што звязаны з рознымi экалагiчнымi аспектамi нашага жыцця».

Жыхары абласнога цэнтра могуць звяртацца з 15.00 да 19.00 штодзённа, апрача выхадных. Тэлефон нумар 77-23-76.

Гродзенскi экалагiчны iнфармацыйны цэнтр не збiраецца дублiраваць дзейнасць дзяржаўных прыродаахоўных службаў цi канкурыраваць з iмi. Наадварот, «Зялёны тэлефон» спадзяецца на добрае супрацоўнiцтва з прафесiйнымi эколагамi. Асобная падзяка ад гродзенцаў украiнскай экалагiчнай арганiзацыi «Мама-86», якая займаецца аналагiчнымi праблемамi.

Па словах Нiны Палуцкай, грамадская арганiзацыя хацела б далучыць у якасцi экспертаў супрацоўнiкаў навукова-даследчых устаноў, выкладчыкаў. Радыя будуць тут i ўсiм, хто выкажа жаданне папрацаваць на агульную справу ў якасцi валанцёра.

Такiя экацэнтры адкрыты таксама ў Мiнску, Гомелi, Магiлёве, Брэсце. I цяпер ёсць магчымасць абменьвацца iнфармацыяй памiж рэгiёнамi, вызначаць балючыя месцы. У перспектыве, мяркуе Нiна Палуцкая, будзе магчымасць выпускаць экалагiчны бюлетэнь, праводзiць сустрэчы, «круглыя сталы».

Чаму так актуальна сёння пытанне экалагiчнай iнфармацыi? Чацвёртая Канферэнцыя «Навакольнае асяроддзе для Еўропы», якая адбылася у чэрвенi 1998 года у дацкiм горадзе Орхус, прыняла Канвенцыю аб доступе да iнфармацыi, удзеле грамадскасцi ў працэсе прыняцця рашэнняў i доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя. Як вядома, далучылiся да Канвенцыi i беларусы. Варта звярнуць увагу на артыкул пяты гэтага дакумента. У iм гаворыцца, што кожная краiна павiнна забяспечыць, каб у выпадку пагрозы здароўю чалавека цi навакольнаму асяроддзю ўся iнфармацыя распаўсюджвалася неадкладна.

Петр ЮРЭВIЧ

Назад