Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Навагрудак

Нас чакае сярэднявечнае відовішча

У блiжэйшыя выхадныя 29-30 чэрвеня ў Навагрудку адбудзецца Другi Сярэднявечны фэст «Наваградзкi замак».

У iм возьмуць удзел клубы, якiя займаюцца гiстарычнай рэканструкцыяй культуры перыяду IХ-ХУI ст. – строяў, даспехаў, узбраення, побыту i падзеяў. Навагрудак наведаюць рыцары з 8 краiнаў Еўропы, якiя будуць прадстаўляць больш за 60 рыцарскiх клубаў. Чакаецца, што гледачамi фэсту будзе каля 40 тысяч чалавек. У праграме фэсту: турнiр караля Мiндоўга, сярэднявечны кiрмаш, паказальныя выступы рыцарскiх клубаў, на Замкавай гары плануецца выявiць з гурбы пяску двухмятровую скульптуру караля Мiндоўга, канцэрты сярэднявечнай музыкi, стралковыя i кiдковыя турнiры, танцавальны вечар i шмат iншага i цiкавага.

Фестываль адкрыецца 29 чэрвеня ў 11.00 прадстаўленнем клубаў-удзельнiкаў. М. МIКАЛАЙЧЫК

Назад