Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Лiда

Iгнаруюць «Песняроў»

Два канцэртныя выступленнi сарвалiся апошнiм часам у Лiдзе.

Цяжка даць веры, але ў старажытным горадзе праiгнаравалi славутых «Песняроў». На iх канцэрты заранёў было прададзена толькi 10 бiлетаў. Адмiнiстрацыя Гарадскога Дома культуры вымушана была адмовiцца ад запрашэння артыстаў.

Цi варта пасля гэтага здзiўляцца, што пазней не адбыўся канцэрт Народнага ансамбля народнай музыкi «Прынёманцы» з Бярозаўкi.

Яшчэ адзiн факт не на карысць лiдчан. Выстаўка твораў сусветна вядомага Рэрыха сабрала толькi некалькi наведвальнiкаў, як гэта бывае падчас выставаў радавых мастакоў.

У некаторых лiдчан пасля гэтага з’явiлася сумная выснова: што наогул нас сёння цiкавiць?

А. ЖАЛКОЎСКI

Назад