Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Ашмяны

Помнікі бяспамяцтва

У незайздросным стане аказаўся ў вёсцы Талмiнава помнiк землякам, якiя загiнулi ў час вялiкай Айчыннай вайны.

Скульптурная кампазiцыя з фiгурамi воiна i партызанкi слаба трымаецца на п’едэстале i можа абрынуцца на зямлю ў любы момант. Да Дня Перамогi яе памалявалi. Тое самае зрабiлi i ў весцы Гродзi.

Ды гэтага аказалася недастаткова. Помнiкi адкрыты звыш трэць стагоддзя i даўно патрабуюць капiтальнага рамонту. Аб гэтым забiў трывогу Гродзiшскi сельсавет.

Узгадалi тут, што наяўныя на тэрыторыi сельсавета трое вясковых могiлак не агароджаны i па iх часам ходзяць каровы. Толькi цi знойдуць у мясцовым сельсавеце грошы на тое, каб прывесцi гэта ўсё ў парадак?

С.РАЦКЕВIЧ

Назад