Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Iўе

Свята ў Юрацішках

У мястэчку Юрацiшкi адбылося свята, прысвечанае 470-годдзю мясцовай царквы.

З гэтае нагоды ў храме адбылася адмысловая лiтургiя. Адзначалiся ўрачыстасцi i ў мястэчку, паколькi мясцовыя людзi лiчаць гэтую дату i юбiлеем мястэчка.

Адбылося выступленне самадзейных артыстаў, пастаралiся гандляры, а вяскоўцы яўна адчулi святочныя пачуццi.

Шкада толькi, што былы цэнтр аднаiменнага раёна зараз практычна не развiваецца. Некалькi гадоў таму распачатае будаўнiцтва ў межах Чарнобыльскай праграмы ператварылася ў даўгабуд. Зрэшты, праблемаў у Юрацiшках, як ва ўсёй краiне.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад