Пленэр з рыбай
У мiнулыя выхадныя мастакi таварыства Народных майстроў г. Гродна праводзiлi чарговы пяты пленэр на Аўгустоўскiм канале. Як i заўсёды, творчая камандзiроўка ўдалася карыснай. Прыгожыя краявiды Гродзеншчыны з’явiлiся ў эскiзах мастакоў, якiя пазней ператворацца ў сапраўдныя творы i будуць экспанавацца на гарадскiх выставах. Для мастакоў падобныя пленэры - гэта творчы пошук, гэта магчымасць абмяняцца думкамi з калегамi, падзялiцца творчымi планамi, нешта абмеркаваць, ды i наогул пабыць у цёплай сяброўскай кампанii. Многiя з мастакоў выязджаюць на падобныя пленэры з дзяцьмi i сябрамi.
Пакуль яны малявалi, Ф.Гавiн разам з дзецьмi злавiў вялiкага шчупака, чым вельмi парадаваў i мастакоў.
Сапраўды, прыемны быў адпачынак. I працы ад гэтага ўдалiся надзвычай творчымi М.КАРНЕВIЧ
|