У заяве, якую падпiсалi некалькi дзясяткаў рэдактараў i cупрацоўнiкаў цэнтральных ды рэгiянальных недзяржаўных выданняў, адзначаецца, што Беларусь з’яўляецца апошняй дзяржавай у Еўропе, дзе журналiстаў пераследуюць за прафесiйную дзейнасць.
Нягледзячы на тое, што мiжнародныя праваабарончыя арганiзацыi патрабавалi ад беларускiх уладаў спынiць пераслед журналiстаў «Пагонi», расправа над Маркевiчам i Мажэйкам не спынiлася. Журналiсты лiчаць, што беларускае кiраўнiцтва распачало вайну з незалежнымi медыямi, бо падобнае абвiнавачанне выставiлi галоўнаму рэдактару газеты «Рабочы» Вiктару Iвашкевiчу. Таксама арыштаваныя рахункi газеты «Народная Воля».
Аўтары заявы лiчаць, што падобнае абвiнавачанне заўтра можа быць выстаўленае любому чалавеку, якi не згодны з палiтыкай уладаў. Таму журналiсты патрабуюць ад кiраўнiцтва Беларусi неадкладна перагледзець прысуд Маркевiчу i Мажэйку, спынiць крымiнальны пераслед Iвашкевiча i выконваць забавязаннi, якiя ўлады прынялi як сябры мiжнародных арганiзацыяў.
Гэтая заява накiраваная ва ўсе журналiсцкiя i праваабарончыя мiжнародныя арганiзацыi, а таксама ў рэдакцыi дзяржаўных i недзяржаўных беларускiх СМI.