Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 236 от 22.08.2002  

З аптычным прыцэлам за... зайцам

Група браканьераў затрымана мiлiцыяй на тэрыторыi Прынеманскай лесапаляўнiчай гаспадаркi.

Аматары дармовай дзiчыны былi ўзброены аўтаматам АКС-74 з аптычным прыцэлам i ў дадатак аднаствольным ружжом. Перамяшчалася злавесная пяцёрка з дапамогай аўтамабiля. Трое са зламыснiкаў – мясцовыя жыхары, адзiн – з Iўя i адзiн, па папярэднiх звестках, мiнчанiн. Прадметы злачыннай здабычы ў iх канфiскаваны. Устаноўлена, што шляхам незаконнага палявання браканьеры забiлi трох дзiкаў i зайца. Супраць вiнаватых узбуджана крымiнальная справа, вядзецца следства.

С.ВАЛОШКА

Назад