Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 236 от 22.08.2002  

Наведалі радзіму

Лiду наведала група яўрэяў – ураджэнцаў былога Лiдскага павету. Яны цяпер жывуць у Iзраiлi i ЗША, але сваю радзiму не забываюць.

Госцi наведалi Iўеўскi раён, дзе на месцы расстрэлу мiрных грамадзян – ахвяр фашызму – знаходзiцца мемарыял «Стоневiчы». Мемарыял даглядаецца, памяць загiнуўшых шануецца.

У Карэлiцкiм раёне выдадзена кнiга «Памяць», у якой сабрана iнфармацыя аб земляках – удзельнiках Вялiкай Айчыннай вайны. Гэта з удзячнасцю адзначыли госцi. А вось расчаравала iх тое, што на помнiках i абелiсках у партызанскай зоне Налiбоцкай пушчы змешчаны имёны далёка не ўсiх загiнуўшых у гады вайны воiнаў...

С.ВАЛОШКА

Назад