Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 236 от 22.08.2002  

На рынку працы пагоршылася

На апошнiм чарговым паседжаннi Навагрудскага райвыканкама было абмеркавана пытанне «Аб стане рынку працы i выкананнi мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай занятасцi на 2002 год». Адзначалася, што сёлета сiтуацыя на рынку працы пагоршылася. На ўлiку знаходзяцца 805 беспрацоўных, узровень беспрацоўя на 1.07.02 склаў 2,82%. Гэта больш, чым у такiх гарадах, як Гродна, Лiда, Слонiм. У гэтым плане Навагрудак саступае толькi Смаргонi, дзе агульны паказчык 3,2%. Паводле тлумачэння М.У.Калiнiна, дырэктара Навагрудскага Цэнтра занятасцi, iстотны ўплыў тут аказаў «залпам» выкiд на рынак працы 76 работнiкаў IП Галiны Рацкевiч, якая цяпер знаходзiцца ў вышуку.

Выканкам таксама разгледзеў блок пытанняў, звязаных з продажам грамадзянам кватэр i дамоў, якiя належаць сельскiм саветам. У асноўным iх выкупаюць за чэкi «Жыллё».

Яўген ЛАПЦЕЎ

Назад