Малая Радзіма
Дзед Рыгор і метафізічныя думкі
Калi ўезджаць у неперспектыўную вёску Воснiкi, што ў Гродзенскiм раёне, дык злева ад дарогi можна заўважыць з шэрага гранiту памятны знак, зверху ўвенчаны праваслаўным крыжам, якi быў устаноўлены ў 1903 годзе. На гэтым памятным знаку чотка абазначана «Воснiкi». Але ж калi ў Заходняй Беларусi была ўстаноўлена савецкая ўлада, дык вёска Воснiкi ператварылася ў Оснiкi, а гэта значыцца, што падстроена назва пад расiйскi лад.
Так сталася i з вёскай Каўшы, што ў Мастоўскiм раёне, якая стала звацца Каўшова. Хаця да гэтага часу аддзяленне сувязi засталося са старай назвай. У адно iмгненне пры царстваваннi на пасадзе старшынi былога выканкама Скiдзельскага раёна некага Рамана Варатынскага вёска Жыдомля, што ў Гродзенскiм раёне, стала Жытомляй. Так было i з назвамi вулiц. У Скiдзеле са 102 вулiц 15 носяць назву расiйскiх дзяржаўных i грамадскiх дзеячоў, заслужаных людзей.
Вернемся да дажывючай вёскi Воснiкi, i пытання, чаму ж яна яшчэ жыве... Калiсьцi ў гэтай вёсцы бырлiла жыццё, тут было больш за 30 сялянскiх хатаў, у якiх жылi каля 200 чалавек. А што цяпер? Засталося 5 хатаў, жыццё цяплiцца толькi ў... дзвух, дзе жывуць чатыры чалавекi. Што ў гаспадарках састарэлых людзей? Адна карова, некалькi свiней i птушка. Дзед Рыгор, якому больш за 90 гадоў, трымае каля дзесятка трусоў i каля двух дзесяткаў пчалiных сем’яў. Але ж с кожным днем ён становiцца ўсё слабей, немач адольвае. Дзякуй, што яму дапамагаюць дачка i ўнук, якiя жывуць у Гродна. Яны кожны тыдзень тут як тут.
Але яшчэ захавалiся сiлы ў дзеда Рыгора, каб калi-нiкалi займацца таксадармiяй: ён робiць чучалы не только з дзiкiх звяроў i птушак, але i з дамашнiх жывёлiн, якiя ўпрыгожваюць многiя музеi краiны i замежжа i пакоi грамадзян. А хату ў дзеда, нiбыта заалагiчны музей, упрыгожваюць чучалы, якiх каля двухсот, i паглядзець якiх едуць узрослыя i дзецi. Дзевры хаты дзеда Рыгора заўжды адкрыты. Ёсць у дзеда i стары калодзеж, з якога ён чэрпае ваду з дапамогай «жураўля». I так зроблены дзедам «журавель», што адной рукой нават нядужы чалавек можа зачарпнуць вядро вады. Дарэчы кажучы, такi калодзеж захаваўся, вiдавочна, адзiны ў раёне, на iм нават ёсць металiчная накрыўка. Калi б не дзед Рыгор, дык у вёску нiхто не заглядваў бы. А так, паглядзець «заалагiчны музей» у мiнулым годзе нават наведаўся нашчадак былога князя Сапегi. А сёлета ў жнiўнi музей дзеда наведала Беларускае тэлебачанне.
Але ж лёс вёскi Воснiкi, на жаль, трагiчны, як i многiх iншых непераспектыўных вёсак, якiя да гэтага часу трымаюцца на састарэлых людзях. Час робiць свае. Людзi адыходзяць, а сядзiбы яшчэ доўга будуць жыць сiратлiва i напамiнаць, што тут калiсьцi была вёска.
Можа гэта гучыць метафiзiчна, але не толькi калектывiзацыя напрыканцы 30-х гадоў прымусiла людзей падацца ў свет у пошуках лепшай долi, пакiнуўшы родныя месцы. Можа i змена назваў вёсак, мястэчак, вулiц таксама паўплывала на iх лёс...
Iлля БАРЫСАЎ
|