Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 236 от 22.08.2002  

Пра Iгнація Дамейку – героя Чылі – па-польску і па-беларуску

Камiтэт гiсторыi навукi i тэхнiкi Польскай Акадэмii навук i Таварыства польскай культуры Лiдчыны выдалi ў Варшаве кнiгу «Iгнацiй Дамейка».

Яе аўтары Ядвiга Гарбоўска i Кшыстаф Якубоўскi расказваюць пра вучобу нашага земляка ў Шчучыне i Вiльнi, яго дзейнасць у таварыствах фiламатаў i фiларэтаў i вымушаным пераезде ў Жыбуртаўшчыну (каля Дзятлава) i Заполле пад Лiдай, дзе ён працаваў у маёнтках дзядзькi. Значнае месца ў кнiзе адведзена блiскучай кар’еры Iгнацiя Дамейкi на амерыканскiм кантыненце. Там ураджэнец Мядвядкi (паблiзу Мiра) стаў сусветна вядомым вучоным i атрымаў годнасць нацыянальнага героя Чылi.

Кнiга выдадзена на польскай i беларускай мовах, змяшчае цiкавыя iлюстрацыi, вытрымкi з дзённiкаў i лiстоў знакамiтага вучонага i з iншых крынiц.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад