Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 236 от 22.08.2002  

Тэхнікум пераўтвораны ў каледж

Новы навучальны год Навагрудскi сельскагаспадарчы тэхнiкум сустракае ў новай якасцi: ён пераўтвораны ў аграрны каледж.

Гэта абавязвае навучальную ўстанову дабiвацца якасных перамен у падрыхтоўцы кадраў для вёскi. Жадаючых вучыцца тут на аддзяленнях агранамii, земляўпарадкавання i камерцыйнай дзейнасцi дастаткова. Праўда, веды абiтурыентаў пакiдаюць жадаць лепшага. Пра што сведчаць вынiкi ўступных экзаменаў. Так, сярод паступаючых на агранамiчнае аддзяленне амаль кожны трэцi атрымаў нездавальняючыя адзнакi. Аднак з больш моцных прэтэндэнтаў першы курс сфармiраваны.

С.ВАЛОШКА

Назад