Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 239 от 05.09.2002  

Створаны рэспубліканскі Савет

Па iнiцыятыве гродзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Клуб прадпрымальнiкаў» створаны Беларускi рэспублiканскi Савет рэгiянальных аб’яднанняў прадпрымальнiкаў.

Адбылося гэта на сустрэчы ў Брэсце, якая праводзiлася пры падтрымцы Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi. У рэспублiканскi Савет увайшлi прадстаўнiкi малога бiзнесу з Гродна, Гомеля, Магiлёва, Мiнска, Брэста. Яны мяркуюць ствараць спрыяльныя ўмовы для развiцця прадпрымальнiцтва на мясцовым узроўнi.

Першае паседжанне рэспублiканскага Савета намячаецца правесцi ў кастрычнiку ў Гродне. Аб гэтым паведамiў старшыня гродзенскага «Клуба прадпрымальнiкаў» Франц Мамуль.

Петр ЮРЭВIЧ

Назад