Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 241 от 19.09.2002  

Дзятлава

Жахлівыя прапорцыі

Няспынна прадаўжаецца натуральны спад насельнiцтва на Дзятлаўшчыне. За студзень-май сёлета ў раёне зарэгiстравана памерлых у 3,5 раза больш, чым народжаных. Натуральны прырост адсутнiчае, як у гарадской, так i ў сельскай мясцовасцi.

Асаблiва трывожнае становiшча ў вёсках. У сельскiх паселiшчах памерла людзей у 5,7 раза больш, чым нарадзiлася. Натуральны спад вясковага насельнiцтва ў раёне сёлета склаў 233 чалавекi i павялiчыўся ў параўнаннi да такога ж перыяду мiнулага году на 24 чалавекi, або на 11,5 працэнта.

Амаль на трэць зменшылася колькасць шлюбаў. Праўда, цешыць змяншэнне лiку разводаў у раёне.

С.ВАЛОШКА

Назад