Куды, вёска, коцішся?
Дзятлаўскi раён, як вядома, сельскагаспадарчы. Колькасць насельнiцтва ў вёсках няўхiльна змяншаецца, бо хто застаўся жыць у беларускай вёсцы – адны старыя. Аб гэтым яскрава сведчаць звесткi, якiя прыводзiць у гутарцы з карэспандэнтам раённай газеты начальнiк райаддзела статыстыкi Раiса Марцiнчык.
Калi ў 1959 годзе колькасць сельскiх насельнiкаў у раёне налiчвала 48 тысяч чалавек, то зараз гэты паказчык складае 22,4 тысячы. У цэлым па раёне таксама сумныя лiчбы. Усяго па раёне гэта лiчба з 58, 5 тысячаў жыхароў знiзiлася да 36,7 тысяч чалавек.
У 1975 годзе ў раёне працавалi 84 школы, цяпер – 26, з 50 клубаў засталiся 32, колькасць бiблiятэк адпаведна зменшылася з 64 да 52, а кiнаўстановак – амаль у тры разы.
Тое ж можна сказаць пра скарачэнне ўнутраных аўтобусных маршрутаў, сетку прадпрыемстваў гандлю i грамадскага харчавання, iншых устаноў абслугоўвання вяскоўцаў.
С.ВАЛОШКА
|