Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 241 от 19.09.2002  

Астравец

Калі справа – труба

Прага да лёгкай нажывы прывяла двух сяброў, ужо сталых па ўзросту мужчын, з вёсак Палушы i Млынкiшкi Астравецкага раёну ў «казённы» дом.

Першапачаткова яны паквапiлiся на сцёкавыя трубы аднаго з прыватных дамоў райцэнтра. Зладзеяў выкрыла мiлiцыя i ўзбудзiла крымiнальную справу, але мужчыны пад падпiску аб нявыездзе былi пакiнуты на волi. Доўга не думаючы, яны пайшлi на новае злачынства. У вёсцы Расолы яны залезлi праз адчыненую фортку вакна ў чужую хату, але там аказалася гаспадыня. Далёка ўцячы не ўдалося, iх зноў схапiлi.

Цяпер кропкi над усiм здзейсненым паставiць суд.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад