Воранава
Крадуць коней. Быццам цыганы...
Не першы год у Воранаўскiм раёне крадуць коней. Як з грамадскiх фермаў, так i з прыватных гаспадарак. Сёлета факты крадзяжу ўстаноўлены ў калгасе «Новае жыццё», саўгасе «Воранаўскi», у жыхара вёскi Рамзы Забалоцкага сельсавета i iншых. Знайсцi прапаўшых коней часцей за ўсё не ўдаецца. Мясцовыя жыхары кажуць, што iх след часта вядзе ў Лiтву, а арганiзоваюць крадзеж быццам цыганы.
Якiя б версii не называлiся, пацярпеўшым гаспадарам ад гэтага лягчэй не становiцца.
С.ВАЛОШКА
|