Iўе
Аўтар падручніка – настаўнік
У крамы вобласцi ў продаж паступiла кнiга iўеўскага настаўнiка Вацлава Ката. Напiсаны падручнiк для настаўнiкаў агульнаадукацыйных школ i мае назву «Как одолеть олимпиадные задачи по математике». У кнiзе абагульнены вопыт здольнага педагога па правядзенню вочна-завочных алiмпiядаў па згаданаму прадмету для навучэнцаў школ, гiмназiй i лiцэяў. Дарэчы, матэматычныя задачы Вацлава Iванавiча на працягу апошняга дзесяцiгоддзя часта друкавалiся на старонках раённых газет i паступова сталi асновай абласных i рэспублiканскiх алiмпiядаў.
Кнiга iўеўскага настаўнiка рэкамендавана ў якасцi дапаможнiка навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання Мiнiстэрства адукацыi Беларусi.
А.ЖАЛКОЎСКI
|