Юбилей
Запрашае заапарк
22 верасня ў Гродне будзе праводзiцца святкаванне 75-гадовага юбiлею адзiнага ў Беларусi заапарку.
Свята будзе адбывацца на тэрыторыi заапарку. У праграме запланаваны канцэрт, выставы, спаборнiцтвы. Абласное таварыства саюзу фiлатэлiстаў арганiзуе выставу, прысвечаную прыродзе. Мяркуецца, што ўдзел у выставе возьмуць каля сотнi калекцыянераў з усiх куткоў Беларусi i госцi з Польшчы i Лiтвы.
Для тых, хто прынясе падарункi для жывёл, уваход на свята бясплатны.
А.ЖАЛКОЎСКI
|