Вiктара Iвашкевiча судзiлi за артыкул «Злачынца павiнен сядзець у турме», надрукаваны летась у газеце «Рабочы» падчас выбарчай прэзiдэнцкай кампанii. У артыкуле згадвалiся некаторыя факты пра дзейнасць А.Лукашэнкi i ягонага атачэння. Пракуратура абвiнавацiла рэдактара ў паклёпе на А.Лукашэнку i распачала крымiнальную справу.
Судовае паседжанне было закрытым. Суддзя Уладзiмiр Кобышаў патлумачыў гэта тым, што прысутнасць вялiкай колькасцi журналiстаў прывядзе да распаўсюду звестак, пра якiя будзе iсцi гаворка ў судовай залi.
Прадстаўнiкi Мiнiстэрства iнфармацыi ў часе апытання не падтрымалi пазiцыю абвiнавачання. Яны спаслалiся на тое, што наклад газеты быў канфiскаваны – таму, на iхную думку, i не было распаўсюду друкаваных звестак. Прадстаўнiк КГБ увогуле заявiў, што ўсе матэрыялы па справах фонда Эсамбаева, «Торгэкспо» ды iншых фiрмаў, пра якiя iшла гаворка, знiшчаныя.
Цягам пяцi дзён адвакатка Вiктара Iвашкевiча падасць скаргу ў Мiнскi гарадскi суд, каб адмянiць гэты прысуд. Нагадаю, што за абразу А.Лукашэнкi ўжо адбываюць пакаранне на хiмii два журналiсты гродзенскай газеты «Пагоня» – М.Маркевiч i П.Мажэйка.
М.МIКАЛАЙЧЫК