Л?да
Жывёлаводы адыйшлі ад «Запаветаў Iльіча»
Свiнагадоўчы комплекс «Прагрэс» Лiдскага раёна набыў новага гаспадара.
Iм стаў мясцовы камбiнат збожжапрадуктаў, якi атрымаў гэтае прадпрыемства ў арэнду на 99 гадоў. Да апошняга часу прадпрыемства належала прыгараднаму калгасу «Запаветы Iльiча». З-за вялiзных даўгоў за камбiкармы з комплексам давялося растацца. Факт для для праўлення гаспадаркi не зусiм прыемны, калi не сказаць болей. Аднак, мясцовыя жывёлаводы ўспрынялi гэта з надзеяй на лепшае будучае. Прынамсi, яны атрымалi заробак за жнiвень i аванс за верасень. I гэтаму рады.
А.ЖАЛКОЎСКI
|