Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 247 от 31.10.2002  

Ашмяны

«Да Радзімы сваёй – Беларусі пабягу басанож я хутчэй»

Гэтыя радкi з верша Лiлii Бандарэвiч-Чарненка лейтматывам сустрэчы паэтэсы са сваiмi землякамi ў Ашмянскай раённай бiблiятэцы. Спадарыня Лiля нарадзiлася i вырасла на Ашмяншчыне ў сям’i настаўнiкаў, пасля заканчэння фiлфака Гродзенскага педiнстытута працавала ў Ашмянах.

Пэўны час таму лёс закiнуў Лiлiю Васiльеўну на Чарнiгаўшчыну. У краi, дзе некалi працаваў наш зямляк Францiшак Багушэвiч, ярка праявiўся талент Л.Бандарэвiч-Чарненка, як журналiсткi i пiсьменнiцы. Аб гэтым сведчаць яе адмысловыя тэлепраграмы i чатыры кнiгi. Сёлета былая настаўнiца стала сябрам Саюза пiсьменнiкаў Украiны. Пiша яна на беларускай, украiнскай i рускай мовах, а найчасцей думае пра Беларусь. Лiчыць за шчасце наведаць родную старонку.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад