Зноў электраштукарствы
У Ашмянскiм раёне выяўлены апошнiм часам звыш 80 выпадкаў крадяжу электрычнасцi. Складзены пратаколы, згодна якiх ашуканцы павiнны заплацiць 5 мiльёнаў рублёў штрафаў. А ашукваюць нашы звычайныя беларускiя грамадзяне. У вёсцы Юршаны, напрыклад, нават адзiнокая кабета змагла «загаварыць» электрычны лiчыльнiк так, што ён пачаў круцiцца ў адваротны бок. Кабета «зэкканомiла» 80 тысяч рублёў. Але i яе заспелi на гарачым.
С.РАЦКЕВIЧ
|