Бядоце і транты спатрэбяцца
Другую партыю гуманiтарнага грузу атрымала Iўеўская дапаможная школа-iнтэрнат ад сваiх апекуноў з iтальянскага гораду Кандзiна.
Гэтым разам дасланыя рэчы i прадукты харчавання заважылi амаль 8 тон. У лiку дароў: варэнне i кансерваваная агароднiна, 508 кiлагарамаў рысу, зубная паста, мыла, вопратка i абутак. Як заўважыў педагог школы Iван Говар, не ўсё адзенне прыдатнае, каб яго насiць. Але што зробiш, калi дзяржава апошнiм часам не забяспечвае такiя ўстановы нi вопраткай, нi абуткам, нi прадметамi асабiстай гiгiены. У такiм выпадку даводзiцца забываць, што «у советских – собственная гордость» i радавацца нават чужым трантам.
С.РАЦКЕВIЧ
|