Некалі старалася для касманаўтаў
Грамадскасць Карэлiччыны адзначыла 80-годдзе з дня нараджэння простай сялянкi, былой звеннявой iльнаводаў калгаса «Новае жыццё» Надзеi Трускаўскай.
За высокiя ўраджаi «паўночнага шоўку» Надзея Сцяпанаўна ўдастоiлася звання Героя Сацыялiстычнай працы. Асаблiва запомнiлася заслужанай кабеце, як яна з сваiмi сяброўкамi па звяну рыхтавала валакно для касцюмаў касманаўтаў. Вясковыя майстрыхi адабралi тады больш за 200 кiлаграмаў самай лепшай сыравiны i атрымалi за старанне падзяку.
А.ЖАЛКОЎСКI
|