Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 247 от 31.10.2002  

Бераставiца

Праваслаўныя вернікі з Пагранічнага хочуць зарэгістравацца

Падала дакументы на рэгiстрацыю першая грамада Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У наступныя днi пададуць свае дакументы ў выканкамы яшчэ тры грамады.

Першымi завезлi дакументы на рэгiстрацыю ў Бераставiцкi райвыканкам вернiкi з пасёлка Пагранiчны. Яны просяць узаконiць грамаду Святой Еўфрасiннi Полацкай. Статут грамады зацверджаны сходам вернiкаў 6 кастрычнiка. На наступны дзень яго зацвердзiў першаiерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы мiтрапалiт Аляксандар. Гэта адбылося ў Гайлэнд-парку, у ЗША.

Вернiкi выказваюць спадзяванне, што ўлады паставяцца да iхнай заявы з пазiцый закону, а не будуць спасылацца, напрыклад, на адсутнасць у Беларусi рэлiгiйнага цэнтру аўтакефальнай царквы.

Два гады таму грамада ў Пагранiчным спрабавала зарэгiстравацца. Аднак улады адмовiлi, спаслаўшыся на тое, што ў Беларусi ўжо iснуе праваслаўная царква, i мець дзьве царквы – «нямэтазгодна». Атрымаўшы адмову, святар Iван Спасюк вырашыў дзейнiчаць iнакш i пачаў будаваць у Пагранiчным царкву. Аднак улады разбурылi недабудаваны храм.

Заявы на рэгiстрацыю падрыхтаваныя таксама грамадамi ў Свiслачы, у Мастах i ў Гродне.

Радыё Свабода

Назад