Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 248 от 07.11.2002  

Лiда

«Тэмп» – банкрут

Прывабны будынак у цэнтры Лiды па вулiцы Кiрава - тут мясцiлася фабрыка па iндывiдуальнаму пашыву i рамонту абутку.

У гады перабудовы яна ператварылася ў народнае прадпрыемства «Тэмп», а не так даўно – у закрытае акцыянернае таварыства «Лiда-Тэмп». Але ад змены назваў, на жаль, дабрабыту яе працоўным не дабавiлася. Вырабы ЗАТ неканкурэнтназдольныя i не карыстаюцца попытам. Таму акцыянеры-абутнiкi вырашылi лiквiдаваць сваё прадпрыемства i прадаць яго памяшканнi, абсталяванне, сыравiну i матэрыялы. Лiквiдацыйная камiсiя чакае пакупнiкоў.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад