«Ратуша» дапамагае дактарам
На працягу кастрычнiка работнiкi медыцынскiх устаноў Гродна двойчы на тыдзень спасцiгалi ўменне карыстацца камп’ютэрнай тэхнiкай i сеткай Iнтэрнет.
Гэта стала магчымым, дзякуючы жаданню работнiкаў ТМА №1 i магчымасцям Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша».
– На гэтым знаёмства медыкаў з камп’ютэрнай тэхнiкай i Iнтэрнэтам не закончыцца. Для большай эфектыўнасцi хацелася б пры дапамозе абласнога i гарадскога выканкамаў распачаць падобнае навучанне непасрэдна ў медыцынскiх установах, — тлумачыць прадстаўнiк «Ратушы» Андрэй Кусяльчук.
Антон ЛАБОВIЧ
|