Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 248 от 07.11.2002  

Затрыманне

КГБ папярэдзіў Лябедзьку

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька быў схоплены ў аўторак каля амерыканскай амбасады людзьмi, якiя не паказалi нiякiх дакументаў i не назвалiся. «Я, вiдаць, адчуў на некалькi хвiлiн тыя пачуццi, якiя, мажлiва, перажывалi Захаранка i Ганчар», – сказаў пазней Анатоль Лябедзька.

Як высветлiлася пазней, гэта былi супрацоўнiкi КГБ. «А потым мне зрабiлi пiсьмовае папярэджанне, артыкул, здаецца, 356 – пагроза ўзбудзiць крымiнальную справу супраць мяне за здраду Радзiмы. I пералiк абсалютна абсурдных, шызафрэнiчных падставаў для таго, каб выносiць гэтае папярэджанне: тое, што праходзiў курсы ў Гарнiш-Партэнкiрхен, кантактую з прадстаўнiкамi амбасадаў i г.д.»

У той дзень, па словах А.Лябедзькi, у амбасадзе ён абмяркоўваў паездку беларускiх палiтыкаў на канфэрэнцыю ў Вашынгтон. На думку лiдэра АГП, яго невыпадкова схапiлi менавiта каля амерыканскай амбасады, бо тэма антыамерыканiзму найбольш распрацоўваецца ў Беларусi.

Сваё затрыманне А.Лябедзька пракаментаваў наступным чынам: «Як гэта нi дзiўна, але вось у такiх моцных дзеяннях, моцных з пункту гледжання сiлы, ёсць палiтычная слабасць кiраўнiцтва Беларусi. Так можа паводзiць сябе толькi слабы чалавек, чалавек, якi не кантралюе сiтуацыю ў прававым полi. I я, супакоiўшыся, калi эмоцыi адышлi, лiчу, што ў гэтым нешта ёсць станоўчае i для мяне асабiста, i для АГП, i для апазiцыi. Не так усё дрэнна. Гэта не тая апазiцыя, пра якую Лукашэнка гаварыў, што яе можна насiць на руках».

КГБ, у сваю чаргу, вынес папярэджанне А.Лябедзьку.

Паводле Радыё Свабода падрыхтаваў М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад