Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 248 от 07.11.2002  

Падзея

Адкрыўся новы раддом

Вулiца Савецкiх Пагранiчнiкаў,115. Гэта адрас новага гродзенскага раддома, якi толькi што адкрыўся. Падзея сапраўды вельмi важная для нашага горада. Новая лячэбная ўстанова размясцiлася ў будынку абласной бальнiцы хуткай дапамогi.

Работнiкi гродзенскага будаўнiча-мантажнага трэста нумар 30 правялi рэканструкцыю аднаго з карпусоў бальнiцы, прыстасаваўшы яго да новых патрабаванняў. Яны пастаралiся, каб другi па лiку гарадскi раддом быў светлы i ўтульны. Тут ёсць усё неабходнае медыцынскае абсталяванне, падрыхтаваныя да адказнай мiсii ўрачы.

Неўзабаве ў новым раддоме сустрэнуць першага немаўлятку.

Уладзiмiр ВЫДЭРКА

На здымку: Сiмвалiчны ключ ад новага роддома ўручаецца кiраўнiку спадару Сазонаву.

Назад