Гродна. Восень. Фестываль.
Больш чым 200 актыўных падлеткаў з Гродна, Брэста, Мiнска i Мiнскага раёна возьмуць удзел у Восеньскiм Фестывалi клубаў ЮНЕСКА, якi адбудзецца 9-10 лiстапада ў Гродне.
Па словах адного з арганiзатараў iмпрэзы Юрыя Груцы, фестываль дапаможа яго ўдзельнiкам набыць веды i ўменнi, неабходныя для таго, каб стаць сапраўдным грамадзянiнам сваёй дзяржавы.
У час фестываля моладзь паспрабуе выявiць пэўныя праблемы грамадства i знайсцi шляхi iх вырашэння. На думку арганiзатараў фестываля такiя сустрэчы даюць магчымасць маладым людзям папоўнiць веды ў розных сферах жыцця, павысiць сацыяльную актыўнасць, знайсцi аднадумцаў i вырашыць некаторыя праблемы.
У рамках мерапрыемства адбудуцца майстар– класы па такiх секцыях як правы чалавека, Internet, дзебат-клуб, праблемы ВIЧ– СНIДа, журналiстыка i СМI, Беларусь i сусветная спадчына, а таксама па iншых тэмах, якiя хвалююць моладзь. Клубы прадставяць iнсцэнаваныя вiзiтоўкi сваёй дзейнасцi, возьмуць ўдзел у Ролевай гульнi, аснойнай тэмай якой будзе Сучасны навакольны Свет.
Фестываль праводзiцца пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама, Беларускага Фонда Мiра, а таксама грамадскiх аб’яднанняў «Вiт» i «Ратуша» i будзе праходзiць на базе Першага Гродзенскага лiцэя.
Галiна ГАЛIШЧАНКА
|