Дзятлава
Сумнае прызнанне «вертыкальшчыка»
Нядаўна прызначаны старшынём Дзятлаўскага райвыканкама А.Худых разбiраецца з даверанай спадчынай i патрабуе ва ўсiм парадку.
Ды справы ад гэтага, як у сельскай гаспадарцы, так i прамысловасцi да лепшага не змяняюцца. Раён не выканаў прагнозныя паказчыкi 9 месяцаў па продажу малака, жывёлы i птушкi. Не забяспечана выкананне задання па вытворчасцi прамысловай прадукцыi i спажывецкiх тавараў. Не лепшае становiшча i ў будаўнiцтве.
Вывад кiраўнiк раённай «вертыкалi» зрабiў сумны: «МПМК №177 развальваецца. Трэба тэрмiнова разбiрацца з кадрамi. Iнакш ад арганiзацыi мала што застанецца».
Як не паспачуваць новаму старшынi?
С.ВАЛОШКА
|