Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 248 от 07.11.2002  

Вернісаж

Фантазіі Жаны Сігуркі

Незвычайная выстаўка адкрылася ў музеi рамёстваў на вулiцы Ажэшкi ў Гродне – Карункавыя фантазii Жаны Сiгуркi.

У мiнулым пiянiстка, выкладчыца музыкi, гродзенка, якая пражыла больш 30 гадоў на Поўначы, вярнулася ў свой родны горад i занялася творчасцю. Яе працы сапраўды можна назваць фантазiямi. Макрамэ, вязанне кручком i на прутках – кожная сурвэтка, пано, кашпо не тое, што мы прывыклi бачыць у краме. Гэта працы, у якiя ўкладзена творчасць, любоў i фантазiя. Асаблiва ўражвае сукенка з льняной нiткi вязаная кручком. Любая моднiца пазайздросцiла б.

Зрэшты, усё гэта можна яшчэ пабачыць. Заглянiце ў музей рамёстваў – не пашкадуеце.

М.МIКАЛАЙЧЫК

Назад