Памянулі продкаў
Дзяды – галоўны памiнальны абрад беларусаў, а таксама рытуальная вячэра ў памяць памерлых. Пачатак традыцыi хаваецца недзе ў часох паганства, калi нашыя продкi сядалi за памiнальную трапезу, якую называлi трызнай. На Дзяды душы продкаў прыходзяць у наш свет, каб паглядзець, як шануюць iхную памяць, як зберагаюць спадчыну, трымаюцца традыцыяў ды ў чым выяўляюць сябе.
У такi адказны дзень уся сям’я мусiла сесцi за супольны багата застаўлены стол, на якiм абавязкова павiнны былi стаяць улюбёныя стравы незабытых памерлых.
У асобную мiску адкладалi для дзядоў «кожнай стравы патроху», а таксама налiвалi iм чарку. Гаспадар запальваў свечку, клiкаў дзядоў на вячэру, пасля чаго прысутныя добрым словам успамiналi навечна адсутных у гэтым свеце.
Звычайна на ноч стала не прыбiралi, каб душы дзядоў маглi пачаставацца i паспрыяць нам у нашых справах.
Сёлета ў Гродне актывiсты руху БНФ «Адраджэньне» наведалi магiлы вядомых людзей, а таксама ўсклалi кветкi да помнiкаў i мемарыяльных дошак. Наведалi бюст Адама Мiцкевiча, якi знаходзiцца перад Домам саюзу палякаў. На вулiцы Першага траўня ўсклалi кветкi да дому, дзе да 1951 году жыў Рыгор Шырма, затым побач каля Дому-музею Максiма Багдановiча, у якiм паэт жыў у маленстве, ушанавалi ягоную памяць. На абодвух дамах да памятных шыльдаў былi прымацаваныя букеты i бел-чырвона-белыя сцяжкi. Наступным на шляху стаў бюст Элiзы Ажэшкi – пiсьменнiцы, якая жыла i памерла ў Гродне.
Вялiкi кош з кветкамi ўдзельнiкi адзначэння Дзядоў паднеслi да бюсту Янкi Купалы, якi стаiць перад Купалаўскiм унiверсiтэтам. Дарэчы, нiхто ва ўнiвэрсытэце да гэтага не дадумаўся. Апошнi букет быў прымацаваны да шыльды паўстанцам Кастуся Калiноўскага, якая знаходзiцца на будынку чыгуначнага вакзалу. 14 сакавiка 1863 году на вакзале адбыўся бой памiж паўстанцкiм атрадам гарадзенцаў i царскiм войскам. Каля кожнага памятнага месца слова пра вядомых асобаў i пра паўстанцаў сказаў Сяргей Мальчык – кiраўнiк гродзенскай арганiзацыi БНФ «Адраджэньне».
На ўсiм шляху за ўдзельнiкамi Дзядоў следавала мiлiцэйская машына i два чалавекi ў цывiльным. Гэта цяпер ужо таксама своеасаблiвая традыцыя.
М.МIКАЛАЙЧЫК
|