Гродна
Ёсць раддом, ёсць і дзеці
У мiнулым нумары «БI» паведамляла, што ў гродзенскай бальнiцы хуткай дапамогi адкрылася новае радзiльнае аддзяленне.
Гэтым разам нам прыемна паведамiць, што 4 лiстапада ў радзiльным аддзяленнi нарадзiлася першае немаўля ў сям’i Булькоўскiх. На свет з’явiўся здаровы хлопчык вагой 4,15 кг. Адразу на наступны дзень у гэтым жа роддоме у сям’i Юргель нарадзiлася дзяўчынка.
Сям’i Булькоўскiх адмiнiстрацыя горада 11 лiстапада ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла падарунак – дзiцячую каляску. А дзяўчынцы – коўдру i падушку. Пачатак ёсць.
Дарэчы, новы раддом абслугоўвае жыхароў Кастрычнiцкага раёна Гродна i Гродзенскага раёна.
Алена БЕЗГАН
|