Iнiцыятарамi сустрэчы выступiлi iнтэрдысцыплiнарнае аб’яднанне студэнтаў i аспiрантаў Ягелонскага унiверсiтэту «Kolo wschodnie», якое мае сваёй мэтай непасрэднае знаёмства i наладжванне дыялогу памiж культурамi краiн Сярэдняй i Ўсходняй Еўропы. З беларускага боку арганiзатарамi выступае кафедра этнаграфii i археалогii ГрДУ.
Праграма прадугледжвае сустрэчу студэнтаў з Кракава з прадстаўнiкамi студэнцкiх арганiзацый i адмiнiстрацыяй ГрДУ iм. Я. Купалы, вiзiт у Генеральнае Консульства РП у Гродна, працу ў архiвах, бiблiятэках, музеях, экскурсii, тэматычныя лекцыi i iх абмеркаваннi i iнш.
Школа функцыянуе на самафiнансаваннi. Польскiя студэнты размешчаны па сем’ях сваiх гродзенскiх калег. Госцi лiчаць, што гэта лепшы спосаб даведацца пра жыццё i побыт беларусаў i праверыць стэрыатып, склаўшыся аб нашай краiне як вельмi беднай i залежнай.
Наступным этапам праграмы плануецца паездка гродзенскiх студэнтаў у Кракаў.
Алена СТАСЮКЕВIЧ