Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 249 от 14.11.2002  

Не забываем пра стары Гродна

5 лiстапада ў памяшканнi ГАГА «Ратуша» адбылася прэзентацыя першага нумару краязнаўчага альманаха «Горад Святога Губерта» (Гiсторыя Гароднi ХХ ст. у вусных успамiнах).

Гасцямi былi вядомыя гарадзенскiя гiсторыкi А.Краўцэвiч, А.Смалянчук, мастак Ул. Кiслы, а таксама гарадзенцы В.Шоцiк, Ч.Рой, К.Нясцярэнка, К.Жулега, М.Гратулевiч, I.Крыўчэнка, А.Мiлiнкевiч i iнш., якiя дзялiлiся ўспамiнамi пра наш цудоўны горад. Гаспадары iмпрэзы – дзецi з гiстарычнай нядзельнай школы «Супольны Дом» пад кiраўнiцтвам А.Смалянчука збiралi матэрыялы для гэтай кнiгi, апытваючы старых жыхароў Гродна пра падзеi, сведкамi i непасрэднымi ўдзельнiкамi якiх яны былi. Уваскрашаючы атмасферу 30-40-х гадоў вядомы гродзенскi бард В.Шалкевiч заспяваў разам з прысутнымi некалькi старых гродзенскiх песень. У цеплай утульнай атмасферы было вырашана працягваць гэтую цiкавую, патрэбную ўсiм пакаленням працу.

Таццяна КАНОПКIНА

Назад