Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 249 от 14.11.2002  

Да Iнтэрнету далучацца раёны

9-10 лiстапада 2002 г. у Гродне Беларуская Асацыяцыя Рэсурсавых Цэнтраў (БАРЦ) i Гродзенскае Абласное Грамадскае Аб’яднанне «Ратуша» у рамках дзейнасцi «Стратэгiя развiцця сеткi Iнтэрнет NGOs краiны» правялi рэспублiканскi семiнар адмiнiстратараў лакальных камп’ютэрных сетак NGOs Беларусi.

Падчас працы семiнара значная ўвага была нададзеная выпрацоўцы стратэгii развiцця сеткi Iнтэрнет NGOs Беларусi, планам дзейнасцi на будучыню.

На думку ўдзельнiкаў, на дадзены момант наспела неабходнасць далейшага развiцця iнфраструктуры доступа карыстальнiкаў да сеткi Iнтэрнет. Дзеля гэтага ў самы блiжэйшы час будзе распрацавана тыпавая схема падключэння раённых цэнтраў Беларусi да Iнтэрнета.

Аднак толькi тэхнiчныя сродкi цалкам не вырашаюць пытанне. Iснуе патрэба ў праграмах навучання прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый у сферы камп’ютэрных тэхналогiй i Iнтэрнет. У нашай краiне iснуе запаволенае развiццё сферы iнфармацыйных тэхналогiй i адсутнасць адпаведнай распрацаванай прававой базы. Таму, па меркаваннi большасцi ўдзельнiкаў семiнара, менавiта прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый могуць аказаць садзеянне ў стварэннi адпаведнага заканадаўства ў краiне.

Па меркаваннi адмiнiстратараў лакальных камп’ютэрных сетак NGOs Беларусi, таксама неабходна стварыць механiзмы ўстойлiвага функцыянавання сеткi (тэхнiчна, фiнансава), асвятлення дзейнасцi арганiзацый у сферы iнфармацыйных тэхналогiй.

Кiраўнiкам NGOs краiны было прапанавана правесцi працу па вызначэннi перспектываў далейшага пашырэння iнфармацыйнай сеткi грамадскiх арганiзацый, а таксама ў садзейнiчаннi i каардынацыi яе iнфармацыйнага напаўнення.

Акрамя гэтага былi таксама разгледжаныя пытаннi далейшага паляпшэння матэрыяльна-тэхнiчнай базы сеткi Iнтэрнет NGOs краiны, павелiчэння колькасцi карыстальнiкаў i паляпшэння якасцi паслуг у сферы Iнтэрнет у Беларусi.

Удзел у семiнары прынялi ўсяго каля 30 адмiнiстратараў: абласных сетак «Unibel», Таварыства беларускай мовы iм Францыска Скарыны», Беларускага Пэн-цэнтру, ГАГА «Ратуша», фонда «Наша Вежа» (Брэст), Вiцебскага аддзялення «Фонда iмя Льва Сапегi», Магiлёўскага аб’яднання «Кола сяброў», Гомельскае аб’яднанне «Грамадзянскiя Iнiцыятывы» ды iншыя.

А.КУСЕЛЬЧУК

Назад